2 траўня 2024, Чацвер, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілва Юхансан: Рэжым Лукашэнкі знаходзіцца ў адчайным стане

2
Ілва Юхансан: Рэжым Лукашэнкі знаходзіцца ў адчайным стане
ІЛВА ЮХАНСАН

Санкцыі працуюць.

Еўразвяз зробіць больш жорсткім парадак атрымання віз для беларускіх чыноўнікаў. Гэта адказ на ціск, які Менск аказвае на Брусэль, паведамляе Euronews.

Беларусь абвінавачваюць у тым, што яна перапраўляе мігрантаў, што прыбываюць у яе, праз свае заходнія межы з мэтай дэстабілізацыі суседніх краін і ўсяго Звязу. Еўракамісарка ўнутраных спраў называе гэта дзяржаўнай кантрабандай людзей і ўважае, што гэта служыць таксама крыніцай прыбытку для Лукашэнкі:

«Цяпер мы назіраем зусім новы феномен з боку Лукашэнкі, - сказала Ілва Юханссон. - Яго рэжым знаходзіцца ў адчайным стане пасля ўвядзення супраць яго балючых санкцый ЕЗ. Гэты чалавек спрабуе запрашаць ці імпартаваць мігрантаў, якія вымушаныя плаціць за гэта шмат грошай - як мінімум па 10 тысяч еўраў за тое, што ім зладзяць перасячэнне мяжы ці нават выштурхнуць у Еўрапейскі Звяз. Іх падманваюць ілжывымі абяцаннямі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках