2 траўня 2024, Чацвер, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея будзе высылаць нелегальных мігрантаў пасля 30 верасня

6
Расея будзе высылаць нелегальных мігрантаў пасля 30 верасня

Цяпер у РФ пражываюць амаль сем мільёнаў замежных грамадзян.

У найбліжэйшыя дні Расея пачне высылаць з краіны нелегальных мігрантаў, якія не змаглі ўрэгуляваць свой прававы статус. «Для той катэгорыі замежных грамадзян, якая апынецца пасля 30 верасня на нелегальным становішчы, будуць дзейнічаць нормы 115 Федэральнага закона, які, адпаведна, дазваляе супрацоўнікам органаў унутраных спраў прымаць меры адміністрацыйнага ўздзеяння аж да выдалення з тэрыторыі РФ», - заявіла на прэс-канферэнцыі ў Маскве ў сераду, 29 верасня, начальніца Галоўнага ўпраўлення ў пытаннях міграцыі МУС Расеі Валянціна Казакова, паведамляе DW.

З яе слоў, цяпер у РФ пражываюць амаль сем мільёнаў замежных грамадзян, з іх «нязначная колькасць нелегальных».

30 верасня сыходзіць тэрмін дзеяння прэзідэнцкага ўказу, у адпаведнасці з якім замежнікі і асобы без грамадзянства, якія пражываюць у РФ нелегальным чынам, маглі без накладання санкцый узаконіць сваё знаходжанне. 1 кастрычніка сканчаецца дзеянне часовай забароны на высяленне з Расеі іншаземцаў і асоб без грамадзянства, рашэння аб непажаданасці іх знаходжання ў РФ і скарачэнне тэрміну часовага знаходжання.

Між тым з пачатку 2021 года больш за 500 тысяч чалавек атрымалі грамадзянства РФ, паведаміла Казакова.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках