13 траўня 2024, панядзелак, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што вядома пра падлетка, які памёр на перапынку ў школе Гомеля

Што вядома пра падлетка, які памёр на перапынку ў школе Гомеля
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Быў здаровы, займаўся спортам.

«Ён быў здаровы, спартовец. Нядаўна быў на спаборніцтвах», - распавялі zerkalo.io пра васьмікласніка, які сёння памёр у школе, яго прыяцелі.

Сёння ў Гомелі вучань 8-га класа адной са школ памёр на перапынку. Вядома, што ён гуляў у тэлефоне, раптам яму стала дрэнна. Школьная медсястра выклікала хуткую дапамогу, рэанімацыя працягвалася 45 хвілін. Прычыны смерці школьніка ўсталёўваюцца.

Інцыдэнт адбыўся ў СШ №38 на вуліцы Валгаградскай. Навучэнцы школы распавялі, што 15-гадовы Мікіта, які вучыўся ў 8 "В" класа, знаходзіўся з іншымі дзецьмі ў спартыўнай распранальні. Хлопцы перагаворваліся, сядзелі ў тэлефонах.

- У Мікіты пацякла сліна і ён упаў. Паклікалі медсястру, тая выклікала хуткую. Лекары, якія прыехалі ратавалі яго «электрашокерам», але нічога не атрымалася.

Падлеткі, блізка знаёмыя з загінулым хлопчыкам, распавялі, што праблем са здароўем у яго не было. Ён займаўся пажарна-выратавальным спортам, быў моцным, кожны год праходзіў медкамісію. Нядаўна ён быў на спаборніцтвах, дзе заняў першае месца.

Вядома, што сям'я Мікіты шматдзетная - у ёй было чацвёра дзяцей.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках