11 траўня 2026, панядзелак, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Наступнымі пасля моста абрынуцца прадпрыемствы

7
Эканаміст: Наступнымі пасля моста абрынуцца прадпрыемствы

Як палітычны крызіс у Казахстане паўплывае на беларускую эканоміку?

Разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым» на «Белсаце»:

Газавы крызіс Беларусі павінен ісці на карысць, бо ў выпадку, калі газ каштуе тысячу даляраў, а для Беларусі нядаўна агучвалі сто з нечым, атрымліваецца шанц павысіць канкурэнтаздольнасць беларускіх тавараў? Але ёсць нюансы, тлумачыць эканаміст Сяргей Чалы:

«АЭС, гэтыя нашы доўгатэрміновыя планы, падрываюць канкурэнтаздольнасць, якая ўзнікае праз тое, што для нас дыферэнцыял кошту з Заходняй Еўропай даволі моцныя».

Калі браць, напрыклад, галіну, якая жыве на газе, то можна згадаць два прадпрыемствы: «Шклозавод» і «Гродна Азот» (азотныя ўгнаенні вырабляюцца з прыродным газам).

«Шклозавод «Нёман» – даўно хадзячы мярцвяк, можна было, дарэчы, меркаваць яшчэ па такім анекдатычным прыкладзе, калі Лукашэнка ў канцы мінулага года ездзіў да Пуціна. Ён увесь час прывозіць Пуціну прадуктовы набор - авоську, якую трэба перадаць. Вось ад гэтага шклозавода: а можа, спадабаецца нейкім чынам, такі адчайны крок. Маўляў, паглядзіце, у нас яшчэ гэта ёсць, можна купляць».

А з «Гродна Азотам» сітуацыя такая ж патавая. Завод стары, тэхналогіі старыя, сабекошт высокі і плюс яшчэ большая нагрузка, звязаная якраз з неабходнасцю перакрыжаванага субсідавання. Бо па сусветных коштах купляць азотныя ўгнаенні нашы гаспадаркі не могуць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках