20 траўня 2024, панядзелак, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка перапісаў карпарацыю Roshen на сына

51
Парашэнка перапісаў карпарацыю Roshen на сына
ПЯТРО ПАРАШЭНКА

Украінскі Forbes ацэньвае Roshen у больш чым $1,1 млрд.

Экс-прэзідэнт Украіны, народны дэпутат Пятро Парашэнка перапісаў сваю карпарацыю Roshen і іншыя бізнэс-актывы на старэйшага сына Аляксея. Пра гэта гаворыцца ў расследаванні праграмы Слідство.Інфо.

Напярэдадні Новага года пятаму кіраўніку дзяржавы абвясцілі падазрэнне ў дзяржаўнай здрадзе, а ў пачатку студзеня суд арыштаваў маёмасць і актывы Пятра Парашэнкі, аднак кандытарская кампанія ў спісе адсутнічае. Гэта пацвердзіў пракурор Офіса Генпракурора Юры Белкін.

Журналісты высветлілі, што ключавымі бізнэс-актывамі экс-прэзідэнта зараз валодае яго 36-гадовы сын Аляксей. Гаворка ідзе пра амаль 50 кампаній, многія з якіх наўпрост звязаны з Roshen. На Парашэнку-малодшага таксама перапісаны аграрны бізнэс, які належаў экс-прэзідэнту.

Са слоў намесніка галоўнага рэдактара Forbes Украіна Уладзіміра Ланды, рэдакцыя выдання ацэньвае Roshen у больш чым 1,1 млрд даляраў. У цэлым жа багацце Пятра Парашэнкі разам з Roshen у 2021 годзе Forbes ацаніў у 1,6 млрд даляраў.

Аляксей Парашэнка да восені 2019 быў народным дэпутатам Блока Пятра Парашэнкі. Будучы народным дэпутатам ён не валодаў аніводнай фірмай.

«Аляксей Парашэнка спыніў палітычную кар'еру ў 2019 годзе. Пасля гэтага на пастанову траставага кіраўніка яму былі перададзеныя ўсе правы і паўнамоцтвы канчатковага бенефіцыярнага ўладальніка «сляпога» трасту. Гэта было звязана з адасабленнем палітычнай дзейнасці Пятра Парашэнкі ад бізнэсу», - пракаментавалі журналістам у прэс-службе Пятра Парашэнкі.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках