19 сакавiка 2024, aўторак, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хварэючага Лукашэнку прывезлі на аэрадром

63
Хварэючага Лукашэнку прывезлі на аэрадром

Асіплага дыктатара там чакалі 24 гадзіны.

Лукашэнка прыбыў на вайсковы аэрадром Мачулішчы для сустрэчы з беларускімі міратворцамі АДКБ.

Відавочна, дыктатара вайскоўцам давялося чакаць дзень, бо іх прывезлі яшчэ ўчора.

«Дык іх яшчэ ўчора расейская транспартная авіяцыя прывезла. Яны што там, дзень начавалі на аэрадроме, чакаючы А. Лукашэнку? Вось дзе паказуха…» - напісаў расейскі палітолаг Андрэй Суздальцаў.

Сёння Лукашэнка, як і ўчора, выступаў з прамовай вельмі сіплым голасам. Таксама дыктатар чарговым разам з'явіўся на публіцы ў клоунскіх пагонах - «гербам-капустай» на плячах.

Нагадаем, 11 студзеня узурпатар прызнаўся, што падхапіў Covid-19. У канцы ліпеня 2020 года Лукашэнка ўжо хварэў на каранавірус. Тады ўзурпатар паведаміў, што перанёс каранавірус «на нагах».

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках