24 снежня 2024, aўторак, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэгіёны Расеі рыхтуюць да лакдаўнаў праз «амікрон»

2
Рэгіёны Расеі рыхтуюць да лакдаўнаў праз «амікрон»

Рост захворвання Covid-19 у РФ дасягнуў максімуму са снежня.

Расейскія рэгіёны могуць увесці лакдаўны праз рэзкі рост захворвання на Covid-19, які ў цэлым па краіне дасягнуў максімуму са снежня, а ў Маскве – з канца кастрычніка.

Хоць агульнафедэральныя меры не плануюцца, на ўзроўні рэгіёнаў магчымыя абмежаванні ў выпадку рэзкага росту нагрузкі на сістэму аховы здароўя, паведамілі «Интерфаксу» дзве інфармаваныя крыніцы.

«Захворванне на каранавірус расце і даволі рэзка», - канстатуе адзін з суразмоўцаў агенцтва. За мінулы дзень, паводле звестак аператыўнага штаба, у краіне зафіксавана 30726 выпадкаў Covid-19 – амаль удвая больш, чым тыднем раней.

У Маскве дзённае захворванне паднялося да 7529 выпадкаў, што ў 2,7 разы вышэй за паказчык тыднёвай даўнасці.

Матэматычнае мадэляванне паказвае, што ў сталіцы да канца тыдня колькасць захварэлых наблізіцца да 10 тысяч у дзень, а праз тыдзень вырасце да 20 тысяч, кажа крыніца «Интерфаксу». Жорсткія меры ў горадзе, з ягоных слоў, магчымыя, калі колькасць шпіталізацый дасягне 2 тысячы за дзень. Пакуль гэты паказчык далёкі ад крытычнага: за мінулыя дзень у лякарні з Соvid-19 патрапілі 736 масквічоў.

У Санкт-Пецярбургу, паводле звестак аперштаба, захворванне патроілася за тыдзень (4132 выпадкі за апошні дзень). Ніжагародская вобласць зафіксавала рост у 6,5 раза ў перыяд з 9 да 16 студзеня, пасля чаго паказчык захворвання нечакана стабілізаваўся (743 у пятніцу, 740 у суботу, 736 у нядзелю), а затым рэзка ўпаў (да 304 выпадкаў у панядзелак).

Рост у Свярдлоўскай вобласці склаў 44% за тыдзень, у Самарскай – 61%, у Растоўскай – 52%.

Першым крокам суб'ектаў можа стаць падаўжэнне школьных канікул, якое ўлады лічаць эфектыўнай мерай, якая дазваляе перапыніць ланцужкі перадачы віруса ад дзяцей да дарослых. «У выпадку далейшага пагаршэння эпідэміялагічнай абстаноўкі рэгіёны змогуць прыняць адпаведныя рашэнні», - паведаміла крыніца «Интерфакса».

Пры неспрыяльным сцэнары «амікрон»-хвалі Расея можа выйсці на 100 тысяч хворых у дзень, папярэдзіла на мінулым тыдні кіраўніца Расспажыўнагляду Ганна Папова.

Намеснік мэра Масквы ў пытаннях эканамічнай палітыкі і маёмасна-зямельных дачыненняў Уладзімір Яфімаў 12 студзеня заявіў, што абмежавальныя меры ў сталіцы магчымыя, калі сістэма аховы здароўя перастане спраўляцца з нагрузкай.

«Пакуль пра гэта казаць заўчасна», - дадаў Яфімаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках