16 траўня 2024, Чацвер, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі тэнісіст зладзіў дзікую істэрыку на Australian Open

16
Расейскі тэнісіст зладзіў дзікую істэрыку на Australian Open
ДАНІІЛ МЯДЗВЕДЗЕЎ

Відэафакт.

Расейскі тэнісіст Данііл Мядзведзеў зладзіў сапраўдную істэрыку падчас паўфінальнага матчу мужчынскага адзіночнага турніру Australian Open супраць грэка Стэфанаса Цыцыпаса, піша apostrophe.ua.

Пасля заканчэння другога сэта, які прадстаўнік РФ саступіў, ён пачаў крычаць на суддзю. Мядзведзеў выявіў прыступ агрэсіі, бо быў незадаволены тым, што яго спаборніку з трыбун даваў падказкі ягоны бацька.

На відэа чуваць, як расеец кажа ў адрас суддзі: «Ты тупы?»

Сам матч завяршыўся перамогай Мядзведзева з лікам 7:6 (7:5), 4:6, 6:4, 6:1. У фінале турніру, які адбудзецца ў нядзелю, 30 студзеня, Данііл сустрэнецца з гішпанцам Рафаэлем Надалем.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках