Сітуацыя з амікронам у Беларусі выходзіць з-пад кантролю лекараў
9- 29.01.2022, 10:06
- 15,656
У розных гарадах каранавірус «выкошвае» ў школах цэлыя класы.
У Беларусі пятая хваля каранавірусу пагражае стаць найбольш масавай з усіх, бо ўдарыла па дзецях.
Падпісчыкі тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу» паведамляюць, што ў розных гарадах амікрон «выкошвае» цэлыя класы, а медыкі проста не спраўляюцца з плынню хворых.
Пры гэтым чыноўнікі Міністэрства аховы здароўя зноў «каламуцяць» са статыстыкай, а пра ўвядзенне абавязковага маскавага рэжыму ці дыстанцыйнага навучання для дзяцей гаворкі няма.