Навукоўцы патлумачылі, як атрымаць «супэрімунітэт» супраць COVID-19
9- 30.01.2022, 19:25
- 10,064
Навукоўцы расказалі аб «гібрыдным імунітэце».
Даследнікі з Арэгонскага ўніверсітэта здароўя і навукі высветлілі, што пацыенты, якія перахварэлі на штам каранавіруса «омікрон» пасля вакцынацыі, могуць атрымаць «супэрімунітэт» супраць будучых варыянтаў COVID-19. Пра гэта паведамляе Business Insider.
Навукоўцы здалелі высветліць, што пасля прарыўной інфекцыі, калі чалавек захворвае, нягледзячы на прышчэпку ад каранавіруса, ён атрымлівае гібрыдны імунітэт.
У публікацыі адзначаецца, што якасць антыцелаў у тых, хто перахварэў пасля прышчэпкі, была значна вышэйшай.
"Высокі не толькі ўзровень антыцелаў, але і іх здольнасць нейтралізаваць розныя варыянты віруса", - расказаў навуковец Фікаду Тафэсэ.
Ён адзначыў, што навукоўцы мяркуюць, што людзі з такім імунітэтам будуць мець высокі ўзровень аховы ад каранавіруса, але падкрэсліў, што COVID-19 усё яшчэ застаецца непрадказальным.