Кіраўніка Міністэрства аховы здароўя турбуюць «поўныя кішэні», а не здароўе беларусаў
26- 31.01.2022, 10:21
- 16,496
Цынічная заява Піневіча.
Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у эфіры праграмы «Неделя» на СТВ выказаўся аб барацьбе з каранавірусам у Беларусі.
«Праз тое, што мы не рабілі тыя крокі, якія былі папулярныя ў іншых краінах, нашы кішэні, дзякуй Богу, не пустыя, - сказаў Піневіч.
Нагадаем, Беларусь стала адной з нешматлікіх краін свету, дзе не ўводзіўся лакдаўн, што прычынілася да катастрафічнай смяротнасці.