2 студзеня 2026, Пятніца, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Шакалад дапамагае пры застудзе

2
Навукоўцы: Шакалад дапамагае пры застудзе

Акрамя гэтага, шакалад дабратворна ўплывае на працаздольнасць.

Усім вядома, што шакалад паляпшае гумор і дапамагае даць рады дэпрэсіі.

Аднак, як сцвярджаюць амэрыканскія даследнікі, улюбёны ласунак яшчэ і ўмацоўвае імунітэт, дапамагаючы прадухіліць застуду, піша сайт medicina.ua.

Са слоў даследнікаў, адбываецца гэта за кошт паскарэння выпрацоўвання імунаглабуліну А, які неабходны для абароны ад вірусаў і грыбкоў. Асабліва гэта актуальна цяпер, калі надвор'е не найлепшае, павышаная рызыка застудных захворванняў і грыпу.

Акрамя гэтага, шакалад дабратворна ўплывае на працаздольнасць і разумовую дзейнасць, дзякуючы флаванолу, які змяшчаецца ў горкім шакаладзе.

Ангельцы запэўніваюць, што пара скрылькоў шакаладу дапаможа нармалізаваць падвышаны ціск і пазбавіцца ад кашлю. Але, вядома ж, самае галоўнае не перабраць. Цалкам дастаткова 30 грамаў шакаладу на дзень.

Як бачыце, абсалютна справядліва можна сцвярджаць, што шакалад з'яўляецца добрай прафілактыкай ад застудных захворванняў. Толькі не варта ўжываць яго занадта шмат, інакш можна атрымаць адваротны эфект!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках