Як змяніліся правілы ўезду ў некаторыя краіны для беларускіх турыстаў?
1- 4.01.2022, 12:18
- 10,316
Змяненні закранулі, у тым ліку, Грэцыю.
«Плануем з сям'ёй паляцець на мора. Але чуў, што для беларусаў змяніліся правілы ўезду ў некаторыя краіны. Можна даведацца падрабязнасці? - звярнуўся да aif.by мянчук.
Расказвае дырэктар турфірмы Таццяна Клімкава:
- Змяніліся правілы ўезду ў Егіпет: дзецям да 12 гадоў не трэба прадстаўляць на ўездзе ў краіну адмоўны вынік ПЦР-тэсту на COVID-19.
А для ўезду ў Грэцыю турыстам цяпер трэба мець з сабой адмоўны тэст на каранавірус, нават калі яны прайшлі вакцынацыю на працягу апошніх шасці месяцаў. ПЦР-тэст павінен быць зроблены не пазней як за 72 гадзіны да паездкі, прымаецца таксама экспрэс-тэст, зроблены максімум за 24 гадзіны да прылёту. Правіла тычыцца і дзяцей ад пяці гадоў.
Учора сайт Charter97.org расказаўў, як зараз ідуць справы з перасячэннем мяжы.