Кароль і каралева Швецыі заразіліся каранавірусам
3- 4.01.2022, 18:25
- 5,018
Каралю Швецыі 75 гадоў, яго жонцы - 78.
Тэсты на каранавірус караля Швецыі Карла XVI Густава і каралевы Сільвіі далі станоўчы вынік, у манаршай пары нязначныя сімптомы, паведамляюць «РИА Новости» са спасылкай на «Шведское радио».
«Тэсты караля і каралевы Швецыі, на паведамленне Каралеўскага двара, далі станоўчы вынік на COVID-19. У іх лёгкія сімптомы і яны адчуваюць сябе добра ў існых абставінах», - гаворыцца ў паведамленні радыё.
Адзначаюцца, што кароль і каралева цалкам вакцынаваны ад COVID-19 і прайшлі рэвакцынацыю.
Каралю Швецыі 75 гадоў, яго жонцы - 78.