3 траўня 2024, Пятніца, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Маці выйшла з партрэтам Дзімы і сказала, што яго забіў рэжым»

33
«Маці выйшла з партрэтам Дзімы і сказала, што яго забіў рэжым»

Як хавалі Дзмітрыя Усхопава.

У Рэчыцы сёння пахавалі 28-гадовага Дзмітрыя Усхопава. Пасля затрымання ў навагоднюю ноч ён аказаўся ў міліцыі, затым у бальніцы, дзе зафіксавалі смерць. Блізкія Змітра заявілі, што яго збілі ў міліцыі, паведамляе «Радыё Свабода».

На пахаванне, са слоў жыхаркі Рэчыцы, сабралася амаль сотня чалавек. Развітваліся ў мікрараёне, дзе жыў Зміцер.

«Маці выйшла з пад'езда са здымкам Дзімы ў руках і звярнулася да прысутных з такімі словамі, што яе сына забілі і што ёй ужо нічога не страшна, бо забралі самае дарагое - то чаго баяцца? Маці сказала, што яе сына забіў рэжым і ў яе ўсё скамянела ўнутры», - распавяла жыхарка Рэчыцы.

З яе слоў, Алена, маці Дзмітрыя, расказала прысутным, што сын ехаў да яе сустракаць Новы год. «Маці сказала каля труны, што яна не апазіцыя і што Дзіма таксама ні ў чым не ўдзельнічаў. Але яна сказала, што колькі яшчэ будуць забіваць нашых дзяцей? — перадае словы маці жыхарка Рэчыцы.

Труну паставілі каля пад'езда, каб усе, хто хоча, маглі развітацца.

«Маці абурылася, што яе сына абвінавацілі МУС і СК, нібыта ён набываў «закладкі» з псіхатропнымі рэчывамі. Маці сказала, што ён у таты прасіў перад Новым годам два з паловай рублі - на працу трэба было аднесці. Таксама маці паказала гематомы на галаве сына, рукі з сінякамі. Гэта трагедыя не адной сям'і», - кажа жыхарка Рэчыцы.

Яна кажа, што смерць Змітра выклікала вялікі рэзананс у Рэчыцы. З яе слоў, маці Змітра прасіла не забываць яе сына і прыязджаць да яго на магілу.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках