Прэзідэнт Польшчы заразіўся каранавірусам
- 5.01.2022, 14:39
- 3,648
Анджэй Дуда адчувае сябе добра.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заразіўся каранавірусам.
Пра гэта паведаміў ягоны прэс-сакратар Блажэй Спыхальскі ў Twitter.
Szanowni Państwo, zgodnie z zaleceniami wczoraj Prezydent @AndrzejDuda miał wykonany test na obecność koronawirusa. Wynik okazał się pozytywny. Prezydent czuje się dobrze. Jesteśmy w stałym kontakcie z odpowiednimi służbami medycznymi.
— Błażej Spychalski (@spychalski_b) October 24, 2020
Ён адзначыў, што Анджэй Дуда адчувае сябе добра. Сам Спыхальскі ідзе на карантын.
«Мы знаходзімся ў сталым кантакце з адпаведнымі медыцынскімі службамі», — гаворыцца ў паведамленні.
Інфармацыю пацвердзіў кіраўнік офіса прэзідэнта Польшчы Павел Шрот.
З ягоных слоў, Дуда здаў тэст у сувязі з выяўленнем выпадкаў каранавіруса ў канцылярыі прэзідэнта. Тэст выявіўся станоўчым.
«Прэзідэнт адчувае сябе добра, не мае цяжкіх сімптомаў і знаходзіцца пад медыцынскім наглядам», – напісаў Шрот у Twitter.
Ён таксама дадаў, што Дуда атрымаў дзве прышчэпкі ў траўні і чэрвені, а 17 снежня яму быў зроблены ўкол бустэрнай прышчэпкі. Цяпер прэзідэнт Польшчы знаходзіцца ў ізаляцыі.