24 снежня 2024, aўторак, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі назвалі тры самыя распаўсюджаныя сімптомы «амікрону»

Медыкі назвалі тры самыя распаўсюджаныя сімптомы «амікрону»

Спецыялісты заклікаюць уключыць іх у афіцыйны пералік.

Брытанская навукоўца Клэр Стыўс заклікала ўрад «як мага хутчэй» дадаць у афіцыйны пералік сімптомаў каранавіруснай інфекцыі тры новыя прыкметы заражэння штамам «амікрон». Гэта галаўны боль, катар і боль у горле, піша «МедыкФорум».

Спецыялістка паведаміла, што амікрон-штам больш заразны ў параўнанні з іншымі варыянтамі вірусу, пры гэтым ён выклікае менш цяжкія сімптомы. Самымі распаўсюджанымі з іх з'яўляюцца галаўны боль, катар і боль у горле. Таксама хворыя на амікрон скардзяцца на моцную стомленасць, падвышаную тэмпературу, «туман» у мозгу, ламату ў целе і начную патлівасць.

Стыўс адзначае, што класічныя прыкметы каранавіруснай інфекцыі ў людзей цяпер значна менш распаўсюджаныя, і прыкладна 75% сімптомаў асацыююцца з няцяжкай прастудай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках