24 снежня 2024, aўторак, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лячыліся самастойна дома: у Львоўскай вобласці ад COVID-19 памерла сям'я

14
Лячыліся самастойна дома: у Львоўскай вобласці ад COVID-19 памерла сям'я

Бацька, маці і дачка займаліся самалячэннем.

У Сасноўцы Львоўскай вобласці памерла сям'я з трох чалавек, якія хварэлі на COVID-19 і займаліся самалячэннем дома. Пра гэта 6 студзеня ў Facebook паведаміла «Нео Радио».

Адзначаецца, што ўсе трое сямейнікаў - бацька, маці і дачка – захварэлі на COVID-19 у снежні. Пасля яны трапілі ў лякарню, аднак выратаваць жыццё саснаўчанам не ўдалося.

25 снежня памерла 78-гадовая жанчына, якая працавала медычнай сястрой у Сасноўскай бальніцы. На Новы год, 1 студзеня, не стала 80-гадовага бацькі сямейства, а 3 студзеня памерла іх 46-гадовая дачка, паведамляе «Нео Радио».

Як пракаментаваў «Нео Радио» дырэктар Сакальскай цэнтральнай бальніцы Раман Швед, людзі некаторы час лячыліся самастойна дома.

«Значны працэнт паступленняў у нашу бальніцу ажыццяўляецца са спазненнем. І прынятыя меры ў бальніцы ўжо неэфектыўныя, таму што працэс пайшоў занадта далёка і вярнуць назад вельмі цяжка... Практычна ўсе такія пацыенты, як правіла, трапляюць у рэанімацыю, а далей - на апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, і вывесці з такога стану вельмі цяжка», - падкрэсліў медык.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках