20 траўня 2024, панядзелак, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі РФ размясцілі каля мяжы Украіны блізу 800 адзінак авіятэхнікі

10
Войскі РФ размясцілі каля мяжы Украіны блізу 800 адзінак авіятэхнікі

Самалёты і гелікаптэры РФ знаходзяцца ў тым ліку на аэрадромах у Беларусі.

На тэрыторыях, якія мяжуюць з Украінай, расейскія акупанты размясцілі блізу 800 адзінак авіяцыйнай тэхнікі.

Пра гэта паведаміў спікер камандавання Паветраных сіл УСУ Юры Ігнат падчас брыфінгу, піша «Новое время».

"Расея мае блізу 800 адзінак авіяцыйнай тэхнікі не так, каб вакол Украіны, а на аэрадромах, блізкіх да тэрыторый, якія больш-менш мяжуюць з Украінай", — сказаў ён.

Паводле ягоных звестак, на 40 аэрадромах у акупаваным Крыме, Беларусі і Расеі знаходзяцца блізу 450 самалётаў і 350 гелікаптэраў.

“Гэта ўжо не такая вялікая лічба. Ніхто нічога не сцягвае. Яно заўсёды так было”, - растлумачыў ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках