28 снежня 2025, Нядзеля, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ролік з каровай са Жлобіна скарыў TikTok

4
Ролік з каровай са Жлобіна скарыў TikTok

За дзень яго паглядзелі больш за 5,4 мільёна разоў.

Відэа з беларускай каровай, якая пераходзіла вуліцу па зебры, скарыла TikTok. За дзень яго паглядзелі больш за 5,4 мільёна разоў. На ім выдатна ўсё – паводзіны жывёлы, уважлівасць кіроўцаў і любоў гаспадыні да сваёй каровы.

Калі менавіта было знятае гэтае відэа, не зразумела, але мяркуючы з каментароў, усё адбываецца ў Жлобіне. На кадрах карова, якая стаіць побач з пешаходным пераходам. Заўважыўшы яе, кіроўцы зніжаюць хуткасць.

Паводле словаў аўтара відэа, кожны дзень адна з мясцовых жанчынаў выводзіць на пашу сваю карову. Калі жывёла хоча дадому, падыходзіць да пешаходнага пераходу і кліча гаспадыню. І без яе нікуды не ідзе.

@yunna.777

♬ оригинальный звук - Юнна

– Сёння яна прастаяла хвілінаў сем. Наколькі разумная жывёла, – кажа аўтар відэа.

Крыху пазней у кадры з'яўляецца гаспадыня. Яна падыходзіць да каровы, і яны разам ідуць дадому. А яшчэ відаць, як па дарозе жанчына цалуе карову, якая забавілася.

У гэтым відэа столькі мілаты, што яго не толькі актыўна глядзяць, але каментуюць. За дзень пад пастом ужо больш за пяць з паловай тысячаў каментароў. Прычым ад людзей з розных краінаў. «Захацелася сабе карову завесці», – напісала адна з карыстальніцаў. «Напэўна, у яе і малако смачнае», – выказала меркаванне другая. «Ледзь не заплакаў, думаючы, што яе не прапускаюць», – паскардзіўся трэці.

Нямала добрых словаў дасталася ў каментарах і кіроўцам. «Малайцы, у нас нават людзям так не спыняюцца», – напісала адна з дзяўчатаў.

І, вядома ж, людзі жартавалі. «Гэта новая распрацоўка фотафіксацыі», – меркавалі адны. «Карова-паліцыянт», – гаварылі іншыя. Нехта цікавіўся, дзе гэтую карову можна набыць, а нехта прапаноўваў на яе прыкладзе тлумачыць дзецям, як правільна паводзіць сябе на дарозе.

– Відэа ў дзіцячы сад трэба адправіць, каб [паказаць дзецям, што] нават жывёлы не пераходзяць дарогу без дарослых, – адзначыў адзін з карыстальнікаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках