4 чэрвеня 2024, aўторак, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ за дзень пацэлілі ў 11 мясцін засяроджвання ўзбраення, тэхнікі ды баявых прыпасаў расейцаў

УСУ за дзень пацэлілі ў 11 мясцін засяроджвання ўзбраення, тэхнікі ды баявых прыпасаў расейцаў

Падраздзяленні СПА Украіны збілі, папярэдне, 12 беспілотнікаў "Shahed-136".

Узброеныя сілы Украіны пацэлілі ў 11 мясцін засяроджвання ўзбраення і вайсковай тэхнікі расейскіх акупантаў, а таксама склад баявых прыпасаў ворага. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Генеральнага штаба УСУ.

Адзначаецца, што авіяцыя Сіл абароны на працягу дня нанесла шэсць удараў.

- Пацверджанае траплянне ў 6 мясцін засяроджвання ўзбраення і вайсковай тэхнікі ворага. За сёння, папярэдне, падраздзяленні супрацьпаветранай абароны збілі дванаццаць БЛА "Shahed-136", - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, паведамілі ў Генеральным штабе УСУ, ракетныя войскі і артылерыя пацэлілі ў пункт кіравання, пяць мясцін засяроджвання жывой сілы, узбраення і вайсковай тэхнікі, склад баявых прыпасаў і зенітны ракетны комплекс ворага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках