20 траўня 2024, панядзелак, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка накрычаў на прэм'ер-міністра Арменіі на радзе АДКБ

73
Лукашэнка накрычаў на прэм'ер-міністра Арменіі на радзе АДКБ

Дыктатара панесла.

У пятніцу, 28 кастрычніка, у фармаце відэасувязі прайшла пазачарговая сэсія Рады калектыўнай бяспекі АДКБ. Сэсію склікала Арменія, тэмай быў армянска-азербайджанскі канфлікт у Нагорным Карабаху і дапамога АДКБ ва ўрэгуляванні сітуацыі. Афіцыйны прэсавы рэліз аб выніках пасяджэння малаінфармацыйны. Але некалькі паведамленняў і відэа апублікавала прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі. У адным з ролікаў узурпатар у першасным сэнсе крычыць на прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна, які, дарэчы, цяпер з'яўляецца старшынём рады АДКБ.

Эмоцыі захліснулі Лукашэнку, калі ён выказваў сваё меркаванне пра пытанні, якія Арменія паставіла перад АДКБ на пазачарговай сэсіі рады. Прамова была звернутая да Нікола Пашыняна.

- Вы паставілі перад намі два пытанні. Першае, чытаю: "Ацэнка падзей і пазіцыя АДКБ". Вы запатрабавалі ад нас вызначыцца з нашай пазіцыяй. Вы што, не ведаеце нашай пазіцыі?! - абурана спытаў Лукашэнка. - Мы хочам, каб паміж суседнімі дзяржавамі быў урэгуляваны канфлікт мірным шляхам.

Другім пунктам Арменія прасіла АДКБ скласці дарожную карту для аднаўлення яе тэрытарыяльнай цэласнасці.

- Якую дарожную карту?! Я вам на гэта адразу адказваю: сядзьце з Ільхамам Аліевым, калі трэба - папрасіце прэзідэнта Расеі, і прыміце пастанову! Не прымеце сёння - будзе ж горш, Вы ж самі гэта разумееце! Нам не патрэбны гэты канфлікт! - заявіў Лукашэнка. - Вось Вы два пытанні паставілі, яны больш чым дзіўныя, Нікол Ваваевіч.

Таксама падчас свайго выступу А Лукашэнка заявіў, што Азербайджан з'яўляецца краінай, сяброўскай АДКБ, і іх нельга супрацьпастаўляць адна адной. Нягледзячы на тое, што паміж Азербайджанам і Арменіяй вайсковы канфлікт, Лукашэнка мяркуе, што Азербайджан у АДБК "нікому не вораг", а яго лідэр Ільхам Аліеў - "наш чалавек".

- Хлопцы, вы за што ваюеце? Тры сотні чалавек загінулі там, дзе людзі не жывуць, дзе нават козы не ходзяць. Чаго вы ваюеце? Сядзьце вы ўдваіх, дамоўцеся, і няхай Расея асвяціць гэтую ўмову, - сказаў Лукашэнка.

Ён выказаўся супраць прысутнасці ў Нагорным Карабаху місій ЕЗ і АБСЕ. Прэсавая служба Лукашэнкі падсумавала ягоную пазіцыю такім чынам: «Вайна скончылася пры дапамозе Расеі — навошта сёння нейкія іншыя і новыя фарматы? Тройца - Арменія, Азербайджан, Расея, у планах у якой правесці сустрэчу літаральна праз некалькі дзён - мае дамовіцца. І Беларусь падтрымае ўсякія іх пастановы».

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках