13 студзеня 2026, aўторак, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску п'яны кіроўца, які ўцякаў ад пагоні, затрымаўся на плошчы Перамогі

13
У Менску п'яны кіроўца, які ўцякаў ад пагоні, затрымаўся на плошчы Перамогі

Аўто рэзнуўся ў элемент загароды ля манумента.

Як паведамляе прэс-служба УДАІ ГУУС Менгарвыканкама, у нядзелю ўначы блізу 04:00 на вуліцы Камуністычнай увагу супрацоўнікаў аддзела ДАІ прыцягнуў каршэрынгавы аўтамабіль Chevrolet.

Інспектары падалі знак спыніць аўто, аднак кіроўца патрабаванне праігнараваў.

«Пачаўся пераслед, падчас якога кіроўца аўтамабіля Chevrolet ля плошчы Перамогі не справіўся з кіраваннем і выехаў за межы праезнай часткі», - гаворыцца ў паведамленні.

Аўтамабіль рэзнуўся ў элемент загароды ля манумента Перамогі і затрымаўся на газоне.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках