Беларуска Вера Лапко перамагла ў турніры ITF у Славакіі
5- 31.10.2022, 9:39
- 2,096
Беларуская тэнісістка перамагла чэшку Луцыю Гаўлічкову.
Беларуская тэнісістка Лапко падолела ў Трнава прадстаўніцу Чэхіі Луцыю Гаўлічкову з лікам 4:6, 7:6, 6:2 і здабыла тытул.
Турнір ITF - другі паводле значнасці жаночы прафесійны тэнісны тур.
Спаборніцтвы тура з'яўляюцца прамежкавай прыступкай паміж юніёрскімі і аматарскімі турнірамі з аднаго боку і турнірамі WTA з другога боку. ITF, санкцыянуючы і гэты і юніёрскі тур, мае магчымасць дадаткова прэміраваць найлепшых юніёраў спецыяльнымі запрашэннямі на буйныя спаборніцтвы гэтай серыі. Турніры серыі маюць прызавы фонд ад $15 тысяч да $100 тысяч.