3 траўня 2024, Пятніца, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне выратавалі беларускага дальнабойшчыка

4
У Нямеччыне выратавалі беларускага дальнабойшчыка

Ён параніўся, калі лез цераз агароджу.

Дваццацідзевяцігадовы дальнабойшчык з Беларусі трапіў у дзіўную гісторыю ў нямецкім горадзе Вёрт-на-Рэйне. Ён атрымаў раненні, калі пералазіў цераз агароджу паркоўкі, паведамляе прэс-служба мясцовай паліцыі.

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю, 2 кастрычніка, а шостай вечара. Дыспетчар службы выратавання паведаміў у паліцыю пра параненага мужчыну з моцным крывацёкам у раёне моста праз Рэйн. На месца выехаў патруль і хуткая дапамога. Прыбыўшы, яны знайшлі кіроўцу грузавіка з Беларусі.

Высветлілася, што беларус законна прыпаркаваў фуру на стаянцы паблізу, а затым выявіў, што яна закрытая на святы. Яму трэба было заставацца на тэрыторыі, але ён надумаў выбрацца і для гэтага пералез праз ахоўную галоўную браму. Чаму ён не выйшаў праз брамку для пешаходаў, засталося загадкай.

Кіроўцу надалі медыцынскую дапамогу ў шпіталі. У момант інцыдэнту ён быў моцна п'яны, таму паліцыя забрала ў яго ключы ад грузавіка, паабяцаўшы аддаць, калі працверазее.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках