3 траўня 2024, Пятніца, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'янства і састарэлая зброя: 3-ці армейскі корпус РФ няздольны ваяваць

3
П'янства і састарэлая зброя: 3-ці армейскі корпус РФ няздольны ваяваць

Генштаб УСУ ў ранішняй справаздачы расказаў пра праблемы мабілізаваных у расейскія войскі падраздзяленняў.

Украінскія абаронцы працягваюць знішчаць расейскіх акупантаў па ўсіх кірунках. Вораг нясе каласальныя страты і для іх папаўнення вымушаны перакідаць войскі з далёкіх рубяжоў, з Сібіры і Сірыі.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.

На Валынскім і Палескім кірунках абстаноўка без істотных змен.

На іншых кірунках супраціўнік абстрэльваў з танкаў і артылерыйскіх сістэм розных тыпаў:

На Слабажанскім кірунку - у раёнах населеных пунктаў Стрэлка і Двухлетняя;

На Краматорскім кірунку - Белагароўка, Верхнякаменскае, Серабранка. Таксама ажыццяўляў мінаванне па маршрутах магчымага высоўвання падраздзяленняў Сіл абароны;

На Бахмуцкім кірунку - у раёнах населеных пунктаў Салядар, Бахмут, Маёрск, Зайцава, Якаўлоўка;

На Аўдзееўскім кірунку - Аўдзееўка, Мар'інка, Новаўкраінка, Наваміхайлаўка, Сухая Балка.

На Новапаўлаўскім і Запарожскім кірунках абстрэлы з танкаў, мінамётаў і рулевай артылерыі зазанлі раёны больш як 20 населеных пунктаў уздоўж лініі сутыкнення. Сярод іх - Новаякаўлаўка, Гуляйпольскае, Навасёлка, Наваполь, Жалезнадарожнае і Богаяўленка.

На Паўднёвабужскім кірунку абстрэлы зазналі раёны больш як 25 населеных пунктаў уздоўж лініі сутыкнення.

Учора падраздзяленні Сіл абароны Украіны адбілі атакі супраціўніка ў раёнах населеных пунктаў Выімка, Маёрск, Спорнае, Азеранаўка, Бахмуцкае, Каменка і Цярновыя Поды.

Авіяцыя Сіл абароны ўчора нанесла 22 удары. Пацверджана знішчэнне 3 апорных пунктаў, 16 раёнаў засяроджвання ўзбраення і вайсковай тэхнікі, а таксама 3 зенітных ракетных комплексы супраціўніка. Акрамя таго, нашы падраздзяленні супрацьпаветранай абароны знішчылі два БПЛА ворага.

Ракетныя войскі і артылерыя ўчора знішчылі 2 пункты кіравання, 12 раёнаў засяроджвання жывой сілы, узбраення і ваеннай тэхнікі, 2 склады з боепрыпасамі, аб'ект супрацьпаветранай абароны, а таксама 5 іншых важных аб'ектаў супраціўніка.

РФ перакінула ва Украіну небаяздольныя падраздзяленні

З інфармацыі, падраздзяленні нядаўна сфармаванага і перамешчанага на тэрыторыю Украіны 3 армейскага корпуса не ў стане эфектыўна выконваць задачы прызначэння.

Састарэлае і непрыдатнае да выкарыстання ўзбраенне і вайсковая тэхніка, самавольнае пакіданне пазіцый і адмова ад выканання баявых задач асабовым складам, ужыванне алкагольных напояў, сістэматычныя парушэнні вайсковай дысцыпліны з'яўляюцца асноўнымі прычынамі дэмаралізацыі вайсковых падраздзяленняў названага злучэння супраціўніка.

Расея для вайны ва Украіне перадыслакуе войскі з Сібіры і Сірыі

У Генштабе УСУ дадалі, што вайсковым кіраўніцтвам узброеных сіл РФ была ўхваленая пастанова аб перамяшчэнні ў раён вядзення баявых дзеянняў падраздзяленняў войскаў расгвардыі, якія базуюцца ў адміністрацыйных межах сібірскай ваеннай акругі і кантынгенту расейскіх войскаў у Сірыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках