4 траўня 2024, Субота, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадыраў паабяцаў адправіць на вайну сваіх траіх малалетніх сыноў

Кадыраў паабяцаў адправіць на вайну сваіх траіх малалетніх сыноў

Малодшаму з іх 14 гадоў.

Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў 3 кастрычніка ў Telegram заявіў, што ягоныя непаўналетнія сыны праходзяць вайсковую падрыхтоўку і нароўні з дарослымі гатовыя ваяваць падчас «спецаперацыі» на тэрыторыі Украіны, паведамляе gordonua.com.

«Непаўналетні ўзрост не павінен перашкаджаць навучанню абаронцаў нашай Радзімы. Унукам першага прэзідэнта ЧР Ахмата-Хаджы Кадырава Ахмату, Элі і Адаму 16, 15 і 14 гадоў адпаведна. Але іх вайсковая падрыхтоўка пачалася яшчэ даўно, ледзь не з малых гадоў», - заявіў кіраўнік Чачэніі.

«Хочаш міру - рыхтуйся да вайны! Свае навыкі Ахмат, Элі і Адам гатовы прымяніць у зоне СВА. І я не жартую. Прыйшоў час паказаць сябе ў рэальным баі, і гэтае іх імкненне я толькі вітаю. Неўзабаве яны адправяцца на перадавую і будуць знаходзіцца на самых складаных адцінках лініі судакранання», - сцвярджае ён.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках