3 траўня 2024, Пятніца, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі арыштавалі нерухомасць двух расейскіх алігархаў

2
У Італіі арыштавалі нерухомасць двух расейскіх алігархаў
ФОТА: ВІЛА АЛЬТАК'ЯРА

Адна з іх каштуе больш за 15 мільёнаў еўраў.

Італія замарозіла аб'екты нерухомасці, якія належаць двум расейскім алігархам. Арышт накладзены на вілу на раскошным марскім курорце Партафіна, а таксама на нерухомасць у Сірміёне на возеры Гарда.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Reuters.

Паліцыя наклала арышт на вілу Альтакьяра, палац з паркам на мысе Партафіна на Лігурыйскім моры, а таксама маёмасць і аўтамабіль у Рыме ў Эдуарда Худайнатава, былога кіраўніка расейскага энэргетычнага гіганта "Раснафта".

Адна з крыніц паведаміла, што Худайнатаў быў унесены ў чорны спіс санкцый ЕЗ пасля ўварвання Масквы ва Украіну, дадаўшы, што яго актывы ацэньваюцца на 57 млн.

У траўні італьянская паліцыя канфіскавала раскошную яхту "Шахеразада" коштам амаль 700 млн даляраў, якая, як мяркуецца, належала Худайнатаву і якая ў СМІ звязвалася з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

У рамках асобнай аперацыі паліцыя замарозіла нерухомасць у Сірміёне, горадзе на возеры Гарда на паўночным усходзе Італіі, коштам больш за 15 млн еўраў. Адна з крыніц паведаміла, што ён належыць Рыгору Бярозкіну, старшыні ўправы расейскай групы прамых інвестыцый Esn.

У сакавіку і красавіку Італія канфіскавала вілы і яхты на суму больш як 900 млн еўраў ў заможных расейцаў, якія рэгулярна прыязджалі ў краіну на адпачынак і набылі нерухомасць у шматлікіх прэстыжных месцах.

Паводле абноўленага афіцыйнага спісу Guardia di Finanza, агульны кошт актываў, канфіскаваных цяпер у Італіі ў расейскіх алігархаў, складае больш за 1,7 млрд еўраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках