3 траўня 2024, Пятніца, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі дзірка на новым адцінку фронту: тэрарыст Гіркін б'е трывогу

8
У Расеі дзірка на новым адцінку фронту: тэрарыст Гіркін б'е трывогу
Ігар Стралкоў-Гіркін

Пад Сватава расейскія салдаты адыходзяць без бою.

УСУ працягваюць замацоўвацца на поўначы Луганскай вобласці, падбіраючыся да Сватава і абыходзячы яго з поўначы і, магчыма, поўдня. Аб новай крытычнай мясціне расейскай абароны заявіў адзін з былых верхаводаў так званай «ДНР», афіцэр ФСБ у адстаўцы Ігар Стралкоў-Гіркін.

На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» ён піша, што УСУ працягваюць «змотваць» расейскі фронт уздоўж Аскольскага вадасховішча ў бок Сватава, у кірунку якога падраздзяленні ўкраінскага войска ўзялі пад кантроль населеныя пункты Баравая і Шыйкаўка. Больш за тое, пад націскам УСУ расейскія салдаты адыходзяць без бою.

«Нашы войскі адыходзяць без бою, што выклікана немагчымасцю наяўнымі сіламі паспяхова абараняць гэты шырокі лясісты раён», - заявіў Гіркін.

Ён нагадаў, што яшчэ 2 месяцы таму папярэджваў аб катастрафічных наступствах дзеянняў расейскага вайсковага камандавання, што зараз пачало спраўджвацца на фронце для РФ.

Паводле ягоных слоў, расейцам застаецца толькі маліцца, каб мабілізаваныя ў РФ паспелі патрапіць ва Украіну да таго моманту, калі УСУ ў рамках маштабнага наступу змогуць у поўнай меры рэалізаваць сваю значную перавагу над УС РФ.

Нагадаем, экспэрты мяркуюць, што войска РФ пасля паразы ў Лімане працягвае знаходзіцца ў крызісе і яму будзе складана ўтрымаць Сватава ў Луганскай вобласці.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках