4 траўня 2024, Субота, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Надзець няма чаго, затое задачы шалёныя»

8
«Надзець няма чаго, затое задачы шалёныя»

Расейскі салдат паскардзіўся на сваё камандаванне і забеспячэнне.

Расейскі акупант скардзіцца, што камандзіры не забяспечваюць салдат самым неабходным і адпраўляюць на дакладную смерць.

Перахопленая размова вайскоўца РФ апублікавала ГУР у Telegram.

«Нам бы камандзіраў, курва, нармальных далі, а то панастаўлялі афэлкаў, а потым ты павінен іх загады выконваць, калі цябе на верную смерць адпраўляюць, а сам, курва сядзіць, хаваецца», - кажа акупант.

Ён таксама скардзіцца на холад і нястачу цёплай формы.

«Курва, ўсё супраць нас, я ўвогуле не разумею гэтую ахінею. Як за Сталінам - ні кроку назад. Надзець няма чаго. Сёння еду на пазіцыю, дзе халера бушлаты? Уначы «мінус». Даводзіцца самому нешта сабе купляць, затое задачы шалёныя ставяць. Хочаш выконвай, не хочаш - едзь у турму», - злуе захопнік.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках