4 траўня 2024, Субота, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мабілізаваны расеец учыніў бунт перад адпраўкай на фронт

14
Мабілізаваны расеец учыніў бунт перад адпраўкай на фронт

Мужчына пад воплескі сваякоў выказаў усё, што думае пра кіраўніцтва РФ.

Мабілізаваны расеец падчас адпраўкі на вайну з Украінай выказаў усё, што думае пра ўладу РФ.

Гэта відэа знята ў горадзе Сасава Разанскай вобласці, паведамляе Цензор.НЕТ.

Мужчына перад адпраўкай ва Украіну ў ролі акупанта спрабаваў дабіцца ў прадстаўнікоў улады, хто і як будзе выплачваць яму заробак за забойства ўкраінцаў. А калі не атрымаў адказу - абурыўся.

«Вы проста зразумейце мяне: хто маю сям'ю потым карміць будзе? Хіба, мая сям'я дзяржаве патрэбна? Яна на халеру нікому не патрэбная. ... Я не веру дзяржаве», - усклікаў ён.

«Ваш урад і вы - хлусы. Мяса, мы едзем мясам, дзецюкі», -

Расейцы, якія праводзілі мабілізаваных, падтрымалі яго словы воплескамі.

«Мы далі вам выпіць, вы супакойцеся», - адказаў прадстаўнік улады.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках