3 траўня 2024, Пятніца, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Польшчы: Рэжым Лукашэнкі павінен знаходзіцца пад такім жа ціскам, як і РФ

8
Міністр абароны Польшчы: Рэжым Лукашэнкі павінен знаходзіцца пад такім жа ціскам, як і РФ
МАРЫЮШ БЛАШАК

У некаторых кірунках санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў значна слабейшыя.

Віцэ-прэм'ер польскага ўрада, міністр абароны краіны Марыюш Блашчак мяркуе, што рэжым Лукашэнкі павінен несці аднолькавую адказнасць разам з РФ за вайну супраць Украіны. Аб гэтым ён заявіў на адкрыцці Варшаўскага форуму ў бяспецы.

Як паведамляе PAP, Блашчак адзначыў, што рэжым Лукашэнкі стаіць плячом да пляча з Расеяй і падтрымлівае агрэсію супраць Украіны. Таму беларускія ўлады павінныя знаходзіцца пад такім жа ціскам, як і Расея.

Трэба адзначыць, што санкцыйныя рэжымы, якія выкарыстоўвае ЕЗ, ЗША і іншыя краіны Захаду ў дачыненні да Беларусі і Расеі, у значнай ступені сінхранізаваныя, аднак у некаторых кірунках рэстрыкцыі ў дачыненні да Менска значна слабейшыя.

Блашчак таксама заявіў, што трэба максімальна і ўсебакова ціснуць на Расею, каб абмежаваць яе здольнасць дзейнічаць і як мага хутчэй пакласці канец канфлікту. Ён выказаў задавальненне пастановай NATO аб умацаванні ўсходняга флангу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках