4 траўня 2024, Субота, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прадаўжаюць працаваць толькі тры прыватныя школы

4
У Менску прадаўжаюць працаваць толькі тры прыватныя школы

У адной з іх вучыўся Мікалай Лукашэнка.

Менгарвыканкам заявіў, што ўсе прыватныя школы ў Менску зачыненыя. Гэта адбылося пасля асабістага распараджэння Лукашэнкі, які назваў прыватную адукацыю «антыдзяржаўнай клаакай».

Пад выглядам бацькоў журналісты zerkalo.io патэлефанавалі ў «Мінскую міжнародную гімназію», якую звязваюць з Ірынай Абельскай, меркаванай маці Мікалая Лукашэнкі. Школа адчынілася ў 2020 годзе пад Менскам у элітным пасёлку Дразды. Менавіта ў «Менскай міжнароднай гімназіі», паводле звестак журналістаў, вучыўся Мікалай Лукашэнка пасля таго, як у жніўні 2020-га забраў дакументы з Ліцэя БДУ.

– Мы працуем, але ў нас няма месцаў свабодных, – сказалі нам у гімназіі. Ці прадаўжаюць дзейнасць нейкія школы яшчэ, на тым канцы трубкі адказаць не змаглі.

Аднак высветлілася, што працуе не толькі гімназія, а яшчэ як мінімум дзве прыватныя школы ў Менску – гэта «Пачатковая школа Класіка», якая была зарэгістраваная менш за год таму – у лістападзе 2021 года. А таксама праваслаўны «Дзіцячы сад – сярэдняя школа "Іхвіс"», якая, як значыцца на сайце ўстановы, «цесна ўзаемадзейнічае са Свята-Елісавецінскім манастыром».

Школы «Адраджэнне», «Пачатковая школа "Спадчына ступені плюс"», «Альтэрнатыва», а таксама «Атмасфера», у якіх на пачатак навучальнага года было ўсё ў парадку, працу сваю прыпынілі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках