4 траўня 2024, Субота, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманыя 20 супрацоўнікаў «Белагра»

15
Затрыманыя 20 супрацоўнікаў «Белагра»

Там працаваў экс-кіраўнік пула Лукашэнкі.

Сілавікі затрымалі два дзясяткі супрацоўнікаў «Белагра» паводле падазрэння ў «экстрэмісцкай дзейнасці». Такую інфармацыю апублікавала 4 кастрычніка прэсавая служба МУС.

Ва ўстанове адзначылі, што першапачаткова ў поле зроку супрацоўнікаў ГУБАЗіК трапіў экс-кіраўнік пула Лукашэнкі Дзмітрый Семчанка, які ў 2020 годзе звольніўся з тэлеканала АНТ.

«Далейшыя мерапрыемствы дазволілі выявіць: на ягоным цяперашнім месцы працы нямала прыхільнікаў экстрэмізму. У выніку на днях затрымалі 20 супрацоўнікаў кампаніі "Белагра" – пастаўшчыка беларускай сельгастэхнікі і запчастак у краіны СНД», – паведамілі ў МУС.

Падчас ператрусу ў офісе кампаніі была знойдзеная «вялікая колькасць бчб-атрыбутыкі і сімволікі».

Ва ўстанове дадалі, што ў аператыўнікаў «ёсць важкія падставы меркаваць, што дырэктар датычны да давання хабару службовай асобе фірмы-партнёркі за перамогу ў тэндары.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках