4 траўня 2024, Субота, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: З пачатку мабілізацыі з Расеі з'ехалі блізу 700 тысячаў чалавек

7
Forbes: З пачатку мабілізацыі з Расеі з'ехалі блізу 700 тысячаў чалавек

Паводле ацэнак іншага суразмоўцы выдання, Расею пакінуў амаль мільён чалавек.

Расею пакінулі блізу 700 тысячаў чалавек з абвяшчэння мабілізацыі. Пра гэта паведамляе Forbes са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі прэзідэнта.

Паводле ацэнак іншага суразмоўцы выдання, Расею пакінуў амаль мільён чалавек. Колькі чалавек з'ехалі ў турыстычных мэтах і плануюць вярнуцца – невядома.

Кіраўнік МУС Казахстана расказаў, што з пачатку мабілізацыі ў Расеі ў Казахстан уехалі блізу 200 тысячаў расейцаў. У МУС Грузіі паведамілі, што з 17 да 29 верасня ў краіну заехалі амаль 94 тысячы грамадзянаў РФ. Акрамя таго, памежнае агенцтва Еўразвязу Frontex падлічыла, што за апошні тыдзень у ЕЗ заехала 66 тысячаў расейцаў, што прыкладна на 30% больш, чым тыдзень таму.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках