4 траўня 2024, Субота, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвэжскі футбаліст Холанд пабіў рэкорд Рамарыё

Нарвэжскі футбаліст Холанд пабіў рэкорд Рамарыё
ЭРЛІНГ ХОЛАНД

У першых 100 матчах у топ-чэмпіянатах ён забіў больш галоў, чым Месі, Анры, Шырэр і Раналду разам узятыя.

Нарвэжскі форвард «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд устанавіў чарговы бамбардзірскі рэкорд топ-5 ліг Еўропы, піша «Прессбол».

У сваіх першых 100 матчах за клубы з топ-чэмпіянатаў Холанд забіў 103 галы (86 - за «Барусію» з Дортмунда і 17 - за «Манчэстэр Сіці») - гэта найлепшы вынік у гісторыі.

Ранейшы рэкорд належаў бразільцу Рамарыё, які ў першых 100 гульнях за клубы топ-5 еўрапейскіх ліг забіў 90 галоў. Трэці паказчык у яго суайчынніка Раналда - 86 галоў.

У сваіх першых 100 матчах Холанд забіў больш галоў, чым Ліянэль Месі (41), Цьеры Анры (25), Алан Шырэр (20) і Крыштыяну Раналду (16) разам узятыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках