3 траўня 2024, Пятніца, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наступ не Херсон: Расейскія вайскоўцы ўцяклі з Новай Кахоўкі

3
Наступ не Херсон: Расейскія вайскоўцы ўцяклі з Новай Кахоўкі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Акупанты спрабуюць утрымаць лінію абароны ў Берыславе.

З Новай Кахоўкі Херсонскай вобласці, захопленай РФ, збеглі расейскія акупанты, расказаў дэпутат Херсонскай абласной рады Сяргей Хлань.

Паводле папярэдніх звестак, расейскіх акупантаў з Новай Кахоўкі перакінулі ў Берыслаў. Пра гэта ён піша ў сваім Facebook.

«З Новай Кахоўкі ёсць паведамленне, што з горада зніклі оркі. Нават шапікі з шаўрмой, якую яны так любяць, не маюць выручкі. Хоць звычайна там збіраецца чарга, для іх гэта вялікі далікатэс. Паводле папярэдняй інфармацыі, усіх выправілі ў Берыслаў, дзе “нічога не адбываецца і панікі няма”. Ёсць падазрэнне, што хутка наядуцца, але не шаўрмой», – дадаў Хлань.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках