Пуціна «зліваюць»
5- 13.11.2022, 9:17
- 26,250
Уважліва сачыце за рукамі Патрушава.
Прэзідэнта РФ Пуціна ўжо пачалі «зліваць». Дыктатар стаў нерукапаціскальным, з ім ніхто не будзе размаўляць. А таму ён можа страціць уладу ўжо найбліжэйшым часам.
Такім меркаваннем у эфіры новага выпуску праекта «Аргумент» падзяліўся пісьменнік і паліттэхнолаг Міхаіл Шэйтэльман. Ён адзначыў, што ў РФ няма ніякага плана, Крэмль дзейнічае прыхапкам.
«Я думаю што ў іх няма цяпер сцэнару, бо ў Расеі няма ні стратэгіі, ні тактыкі... Усё, што яны робяць апошнія два-тры дні, вось гэта адступленне з Херсона, усё прыхапкам, спехам, гэта значыць, проста цяпер прымаюцца з месца пастановы. І ўвогуле ўжо апошнія некалькі месяцаў у іх няма ні стратэгіі, ні тактыкі. Што раніцай пастанавілі, тое і робяць. Цяпер у іх скончыўся пэўны этап жыцця. Скончыўся этап пад назвай «Мы чакалі G20, раптам усё развяжацца, мы чакалі, раптам зможам дамовіцца і абмяняць Херсон», - распавёў Шэйтэльман.
Аднак у РФ нічога не атрымалася, нічога не «развязалася». А таму, адзначае Шэйтэльман, ім даводзіцца выбіраць новую тактыку. Вядома, адзначыў паліттэхнолаг, РФ усё яшчэ хоча знішчыць інфраструктуру Украіны, аднак ёсць яшчэ дыпламатычны складнік.
«Але мне здаецца, цяпер расейцы падышлі да пераломнага для сябе этапу, калі ім давядзецца прымаць яшчэ адну цяжкую пастанову. І гэта ўжо вам не Стрэмавусаў, гэта ўжо, думаю, сам Пуцін. У сэнсе яго чакае нялёгкі лёс, яго, відавочна, павінны пазбавіць часткі паўнамоцтваў, а магчыма і ўсіх паўнамоцтваў», - мяркуе Шэйтэльман.
Са слоў экспэрта, ужо не раз гаварылася, што Херсон можа стаць пунктам, дзе скончыцца праўленне Пуціна. Аднак не варта чакаць, што ўсё скончыцца тым, што РФ абвесціць аб смерці дыктатара. Усё скончыцца раней, мяркуе Шэйтэльман. У Пуціна проста адбяруць рычагі кіравання, яму забароняць прымаць пастановы, мець стасункі з палітыкамі і іншымі краінамі. Гэты працэс можа заняць некалькі месяцаў.
«Цяпер мы павінны ўважліва сачыць за рукамі Патрушава...І я вам так скажу, калі Патрушаў у найбліжэйшыя пяць дзён паедзе ў Кітай, ці ж ён зробіць тое ж самае праз 10 дзён, гэта будзе азначаць, што ён паехаў зліваць Пуціна», - мяркуе Шэйтэльман.
Сам дыктатар наўрад ці хоча аддаваць уладу. Аднак цяпер яго ніхто не будзе пытацца, зазначыў экспэрт.
«Я не веру што Пуцін гатовы хоць камусьці аддаць сваю ўладу, увогуле не веру абсалютна. Але ў Пуціна можна забраць гэтую ўладу, яго ніхто ўжо пытаць не будзе...Зяленскі проста ўслых сказаў, што мы з Пуціным не будзем размаўляць. А Байдэн па факце не будзе размаўляць з Пуціным. Навошта? Ну, гэта не трэба яму, ён не можа сядзець побач з забойцам. Ён называў Пуціна забойцам, мясніком…», - дадаў Шэйтэльман.