УСУ распляжылі штаб 20-й мотастралковай дывізіі РФ у вызваленай Чарнабаеўцы
3- 13.11.2022, 11:01
- 12,504
З’явілася відэа знішчанай разам з камандзірам дывізіі базы акупантаў.
Украінскія воіны паказалі груду знішчанай тэхнікі расейскіх захопнікаў у дэакупаванай Чарнабаеўцы.
Пра гэта паведамляе Страткам УСУ.
«Легендарная Чарнабаеўка. Як выглядае распляжаная расейская вайсковая база. Менавіта тут цалкам знішчаны штаб 20-й мотастралковай дывізіі маскальні разам з камдзівам», - гаворыцца ў паведамленні.