На галоўнай плошчы ў Мелітопалі знік расейскі сцяг
10- 13.11.2022, 11:11
- 12,466
Тое ж адбывалася і напярэдадні ўцёкаў войскаў РФ з Херсона.
На галоўнай плошчы ў Мелітопалі знік расейскі сцяг.
Пра гэта паведамляе «РІА-Мелітопаль».
«На галоўнай плошчы ў Мелітопалі знікла ануча рашыстаў», - гаворыцца ў паведамленні.
У той жа час акупанты адрапартавалі, што гэта «планавае абслугоўванне флагштока».
Як паведамлялася, наступным горадам пасля Херсона, які УСУ вызваляць ад расейскіх захопнікаў, як мяркуецца, будзе Мелітопаль. Вайскоўцы РФ ужо будуюць там фартыфікацыйныя пабудовы.