2 студзеня 2026, Пятніца, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 700 тысяч расейцаў уцяклі ад мабілізацыі ў Грузію

6
Больш за 700 тысяч расейцаў уцяклі ад мабілізацыі ў Грузію

Большая частка з іх адправілася ў трэція краіны.

Больш за 700 000 грамадзян Расеі ўцяклі ў Грузію пасля пачатку мабілізацыі ў Расеі. Пра гэта ў гутарцы з Radio France расказала прэзідэнтка краіны Саламэ Зурабішвілі. З яе слоў, цяпер у краіне засталося прыкладна 100 000 расейцаў, астатнія адправіліся з Грузіі ў трэція краіны.

Са слоў Зурабішвілі, на тэрыторыі яе краіны знаходзяцца 30 000 украінскіх бежанцаў. Частка жыхароў Украіны, якія ўцяклі ў Грузію, вярнуліся дадому, калі расейскія войскі адышлі ад Кіева.

Ніякіх сур'ёзных інцыдэнтаў, звязаных з прысутнасцю расейцаў у Грузіі, не назіраецца, сцвярджае прэзідэнтка краіны. «Часам здараюцца слоўныя сваркі, але агулам расейцы, якія прыбылі ў Грузію і знаходзяцца там цяпер, - гэта людзі, якія, відавочна, не хочуць падзяляць лёс ваяўнічай пуцінскай Расеі і не хочуць быць мабілізаванымі», - дадала яна.

Раней міністэрства ўнутраных спраў Грузіі сцвярджала, што толькі за першы тыдзень мабілізацыі ў краіну прыбылі 68 887 расейскіх грамадзян. Пасля 30 верасня ў Грузію прыязджалі прыблізна па 6 000 расейцаў штодня, расказваў намеснік міністра Аляксандр Дарахвелідзэ 3 кастрычніка.

Паводле статыстыкі ФСБ з ліпеня да верасня было зарэгістравана амаль 9,7 мільёнаў перасячэнняў дзяржаўнай мяжы РФ - маецца на ўвазе колькасць паездак, а не колькасць грамадзян, якія выехалі. Колькасць выездаў расейцаў у Казахстан, Арменію, Кыргызстан, Таджыкістан, Манголію і Абхазію з ліпеня да верасня стала рэкорднай за пяць гадоў. Амаль 70% усіх выездаў прыпала на Абхазію, Турцыю, Казахстан, Грузію і Фінляндыю.

Усяго толькі за два тыдні пасля абвяшчэння мабілізацыі ў Расеі краіну маглі пакінуць да мільёна чалавек, сцвярджала крыніца Forbes, знаёмая з ацэнкай Крамля. Іншы суразмоўца выдання ў адміністрацыі прэзідэнта РФ заявіў аб 600-700 тысячах чалавек. Абедзве крыніцы прызнаюць, што дакладную колькасць уцекачоў ад мабілізацыі назваць ці наўрад атрымаецца: большасць перасякаюць мяжу з турыстычнымі візамі, і незразумела, ці вернуцца яны назад.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках