2 студзеня 2026, Пятніца, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПВК «Вагнера» апублікавала відэа пакарання кувалдай свайго баевіка з ліку зняволеных

53
ПВК «Вагнера» апублікавала відэа пакарання кувалдай свайго баевіка з ліку зняволеных

Ён пабываў у палоне УСУ і крытыкаваў Пуціна.

Тэлеграм-канал, афіляваны з ПВК «Вагнера», апублікаваў жудаснае відэа пакарання зняволенага Яўгена Нужына. Інфармацыю пацвердзіла таксама крыніца Gulagu.net у ваеннай кампаніі.

Паводле этычных меркаванняў, відэа не публікуецца. Ад ягонага прагляду ў сеціве варта адмовіцца людзям з уражлівай нервовай сістэмай.

На відэа Нужын паведамляе, што ў верасні перайшоў ваяваць на бок Украіны, а ў лістападзе яго выкралі з Кіева. Мужчына ачуўся ў склепе, яму заявілі, што «будуць судзіць», сказаў ён. Пасля гэтага на відэа Нужыну разбіваюць галаву кувалдай.

Мужчыну завербавалі ў ПВК «Вагнера» ў разанскай ВК-3. Там ён адбываў тэрмін 24 гады за забойства (арт. 105 ч. 2 КК), знішчэнне чужой маёмасці (арт. 167 ч. 2 КК), хуліганства (арт. 213 ч. 1 КК), замах на ўцёкі з месца пазбаўлення волі (арт. 313 ч. 2, арт. 30 ч. 3). Пасля ён здаўся ў палон ва Украіне і даў інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Юрыю Бутусаву, у якім крытыкаваў Пуціна і заявіў, што хоча ваяваць на баку Украіны.

Пра пакаранне выказаўся верхавод ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын: «Што тычыцца акувалдаванага, то ў гэтым шоу відаць, што ён не знайшоў шчасця ва Украіне, а сустрэўся з нядобрымі, але справядлівымі людзьмі. Мне здаецца, гэты фільм завецца "Сабаку – сабачая смерць". Выдатная рэжысёрская праца, глядзіцца на адным дыханні».

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках