2 студзеня 2026, Пятніца, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея вывозіць з Беларусі ракеты для ЗРК С-300

10
Расея вывозіць з Беларусі ракеты для ЗРК С-300

З’явілася мапа маршрутаў.

Расея, верагодна, вывозіць з Беларусі ракеты для зенітна-ракетных комплексаў С-300 і С-400.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на беларускія тэлеграм-каналы.

Так, у Беларусі зафіксавалі за апошнія два дні восем прылётаў Іл-76. Расейскія самалёты з рэгістрацыйнымі нумарамі RF-76605, RA-76767, RA-78789 і RF-76731 прыляцелі на аэрадром у Мачулішчах.

Назіральнікі адзначаюць, што 11 лістапада самалёты прабылі на аэрадроме 3,5–4,5 гадзіны, што вельмі доўга для разгрузкі. Аднак 12 лістапада яны стаялі яшчэ даўжэй – да 6,5 гадзінаў.

Маніторынгавая група назвала тры версіі, навошта расейскія Іл-76 прыляталі ў Беларусь:

завоз новых ракетаў і/або амуніцыі ў РБ;

вываз ракетаў і/або амуніцыі з РБ у РФ;

адначасовы завоз і вываз розных тыпаў узбраення.

Пры гэтым найбольш верагодная версія менавіта вывазу ракетаў. На гэта паказвае час знаходжання самалётаў. Акрамя таго, 9 і 10 лістапада ў кірунку аэрадрома Мачулішчы заўважылі сама меней 16 тралаў з кантэйнерамі для ракетаў пад ЗРК С-300/400 (4 ракетныя кантэйнеры на кожным). Гэта значыць мінімум 64 ракеты.

Маршруты расейскіх самалётаў:

аэрадром «Мілерава» (Растоўская вобласць) – 4 рэйсы;

аэрадром «Растоў-на-Доне-Цэнтральны» (Растоўская вобласць) – 2;

аэрадром «Чкалаўскі» (Маскоўская вобласць) – 1;

аэрадром «Сешча» (Бранская вобласць) – 1.

«Калі наша меркаванне пацвердзіцца, то ідзе перавозка ракетаў у Растоўскую вобласць РФ. Гэта значыць, забеспячэнне ракетамі групоўкі на Луганскім і Данецкім кірунку», – гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках