2 студзеня 2026, Пятніца, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні дасталі з калодзежа васьмігадовага хлопчыка

1
У Гародні дасталі з калодзежа васьмігадовага хлопчыка

Адкрытая студня зарасла травой і дзіця ў яе правалілася.

12 лістапада бліжэй да вечару выпадковы прахожы патэлефанаваў у службу выратавання і расказаў, што дзіця ўпала ў калодзеж для сцёкавых водаў у Гародні. Пра гэта паведамляе МНС Беларусі.

Высветлілася, што адкрытая студня зарасла травой, і дзіця, бегаючы па вуліцы, яго не заўважыла і правалілася. Калодзеж быў даволі глыбокім, так што выбрацца самастойна ён не змог. На шчасце, сябры былі кемлівыя і папрасілі мінака выклікаць МНС.

Супрацоўнікі МНС спусцілі ў калодзеж лесвіцу і дасталі дзіця з глыбіні блізу двух метраў. Ён быў у прытомнасці, стан хлопчыка ацанілі сярэдняй ступені цяжкасці. Пасля выратавання яго даставілі ў лякарню.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках