2 студзеня 2026, Пятніца, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ значна прасунуліся ў раёне Бахмута

12
УСУ значна прасунуліся ў раёне Бахмута

Украінскія байцы змаглі заняць усе стратэгічныя лакацыі пад кантролем акупантаў.

Украінскія вайскоўцы прасоўваюцца наперад у Данецкай вобласці. Паблізу Бахмута УСУ прарвалі лінію абароны расейскіх акупантаў і прасунуліся на 3-5 км. Пра гэта расказаў у сацсетках вайсковец 109-й брыгады ТРА Ягор Фірсаў.

Нашы абаронцы змаглі заняць усе стратэгічныя лакацыі і пункты, якія раней былі пад кантролем акупантаў.

«Умоўна кажучы, дзе стаялі роты нашага батальёна, дзе сядзелі ў акопах на першай лініі абароны, а цяпер гэтыя акопы і бліндажы ўважаюцца за тыл. Гэта значыць, калі вораг тады ад нас быў умоўна праз поле, то цяпер на 3-5 км прасунуліся УСУ. Дзякуючы нашым штурмавікам, якія зрабілі звышважны, смелы крок, і выбілі ворага з тых пазіцый»,– сказаў Фірсаў.

Ён таксама адзначыў, што пад Бахмутам да гэтага часу прадаўжаюцца цяжкія баі. Расейскія акупанты абстрэльваюць горад «Градамі».

«Там цяпер няма ніводнага мікрараёна, куды б не прыляталі варожыя ракеты», – сказаў вайсковец.

Акупанты спрабуюць захапіць Салядар у Данецкай вобласці, які знаходзіцца за 15 км ад Бахмута.

«Таму раён Салядара будзе цяпер адным з гарачых, ці, магчыма, – самым гарачым кірункам», – дадаў Фірсаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках