Расейцы будуць адзначаць Новы год у беларускіх санаторыях
27- 13.11.2022, 17:35
- 8,142
Блізу паловы месцаў у беларускіх здраўніцах ужо раскупленыя.
Беларускія санаторыі рыхтуюцца да сустрэчы Новага 2023 года. Як расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва, на перыяд навагодніх святаў ужо забранявалі больш як 60 адсоткаў месцаў (а некаторыя санаторыі ўжо раскупленыя поўнасцю), прычым амаль палова – 45 адсоткаў – іншаземцы. У пераважнай большасці гэта расейцы.
У сярэднім стандартны двухмесны нумар абыходзіцца на 76 рублёў за дзень, а на зімовыя вакацыі і Новы год пражыванне ў такім нумары складзе блізу 93 рублёў. Плюс за навагодні банкет давядзецца заплаціць прыкладна 200 рублёў. У гэтую суму ўваходзіць не толькі святочны стол, але і канцэртная праграма з выступамі артыстаў і ялінкай.