«Шмат сюрпрызаў чакае ворага»: ва Украіны з'явіцца марскі робат «Херсон»
4- 13.11.2022, 18:09
- 14,598
Гэта ўнікальная і засакрэчаная ўкраінская распрацоўка.
Першы марскі беспілотнік, які закупілі ў рамках платформы United-24, назавуць "Херсонам". Мінлічбы ўжо паведаміла пра набыццё першага апарата.
Гэта ўнікальная і засакрэчаная ўкраінская распрацоўка, піша unian.net. Маленькія і хуткія, дроны здольныя паспяхова атакаваць расейскія караблі вартасцю сотні мільёнаў долараў на адлегласці сотняў кіламэтраў ад берага.

Кожную пятую ракету Расея выпускае з караблёў. І марскія робаты могуць змяніць сітуацыю ў моры. Уласна, ужо змянілі. Расейскія караблі стаяць заблакаваныя ў Севастопальскай бухце пасля пашкоджання яшчэ аднаго флагмана расейскага флоту.
У дарадцы генеральнага дырэктара «Украбаронпрама» Астапа Еднака спыталі, калі першыя марскія дроны выйдуць на «паляванне». Ён сказаў, што не трэба абвяшчаць гэтую інфармацыю, каб не дапамагаць акупантам:
"Шмат сюрпрызаў чакае ворага ў будучыні".