Стала вядома, колькі паселішчаў УСУ дэакупавалі на поўдні з пачатку тыдня
- 13.11.2022, 18:23
- 4,410
Уражальны лік.
Украінскія вайскоўцы з пачатку тыдня дэакупавалі 179 паселішчаў больш чым на 4,5 тысячах квадратных кіламэтраў, інфармуе Аперацыйнае камандаванне "Поўдзень" у "Фэйсбуку".
«У вызваленых паселішчах і на тэрыторыях Мікалаеўскай і Херсонскай абласцей падраздзеламі Сіл абароны праводзяцца стабілізацыйныя акцыі, у тым ліку разміноўванне. Вораг не спыняе абстрэлы пазіцый нашых падраздзелаў і прылеглых да лініі сутыкнення тэрытарыяльных грамад, вядзе паветраную выведку», - гаворыцца ў паведамленні.
Украінская авіяцыя нанесла ўдар па мясцінах засяроджвання варожай тэхнікі ў Кахоўскім раёне. УСУ выканалі 40 агнявых задач на пазіцыях акупантаў.