2 студзеня 2026, Пятніца, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біёлагі вывелі сорт кукурузы, з якой выходзіць карысны поп-корн.

1
Біёлагі вывелі сорт кукурузы, з якой выходзіць карысны поп-корн.

На гэта давялося выдаткаваць амаль два дзясяткі гадоў.

Навукоўцы з Універсітэта Нэбраскі-Лінкольна распрацавалі высокабялковы сорт кукурузы для поп-корна. Вынікі працы апублікаваныя ў Frontiers in Microbiology.

У 1990-х даследнікі паспяхова ўкаранілі варыянт гена opaque-2 у геном кукурузы, што дазволіла атрымаць сорт, багаты на лізін. Ён выкарыстоўваецца ў развіваных краінах, дзе людзі пакутуюць ад голаду. Але гэты ген змяніў структуру зерня кукурузы, што прычынілася да немагчымасці атрымання з яе поп-корну.

Навукоўцы прысвяцілі шмат часу выяўленню фрагментаў геному кукурузы, адказных за характэрную тэкстуру поп-корну. На працягу некалькіх пакаленняў кукурузы яны крыжавалі носьбітаў гэтых генаў з іншымі сартамі.

У рамках дзесяцігадовага праекта суполка навукоўцаў з дапамогай сэлекцыі вывела новыя сарты поп-корну, якія перасягаюць самыя папулярныя на сённяшні дзень ў пажыўнай вартасці і смаку.

Сарты, якія цяпер тэстуюцца прыватнай кампаніяй, у параўнанні са звычайнымі змяшчаюць амаль у два разы больш лізіну - незаменнага амінаквасу ў рацыёне людзей і свойскай жывёлы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках