Макееўка ў Луганскай вобласці вярнулася пад кантроль Украіны
7- 13.11.2022, 21:20
- 27,984
У сяло ўвайшлі байцы УСУ.
Украінскія вайскоўцы аднавілі кантроль над сялом Макееўкай Сватаўскага раёна ў Луганскай вобласці.
Пра гэта паведамляе абласная вайсковая адміністрацыя ў Telegram.
«Сяло Макееўка, што ў Краснарэчанскай селішчнай грамадзе Сватаўскага раёна, пераходзіць у сінюю зону. Украінскія вайскоўцы аднавілі кантроль над паселішчам», - гаворыцца ў паведамленні адміністрацыі. Вёска Макееўка знаходзіцца за 41 кіламэтар ад Сватава.